Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2020, 15:47

Лукашэнка: псіхоз з каранавірусам прымусіў людзей быць больш акуратнымі

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Псіхоз, звязаны з каранавірусам, прымусіў людзей быць больш акуратнымі, паўсюдна выконваць элементарныя меры. Аб гэтым сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання навукова-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Адані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "ўзняўся гвалт і псіхоз каранавірусны", а пры гэтым важна выконваць элементарныя меры гігіены, пачынаючы з мыцця рук. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не трэба залішне панікаваць, а трэба пастаянна прытрымлівацца мер перасцярогі.

Размова пра здароўе і каранавірус пачалася з пажадання адным з работнікаў здароўя Аляксандру Лукашэнку, якое выказаў дырэктар па развіцці бізнесу медыцынскага і рэнтгеналагічнага абсталявання прадпрыемства Антоніс Джозэф (ураджэнец Шры-Ланкі, а цяпер жыхар Мінска). У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы пажартаваў: "Мяне праз дзень то хаваюць, то каранавірус". Пры гэтым ён звярнуў увагу на меркаванне некаторых спецыялістаў, якія гавораць, што за апошні час краіны свету перажылі некалькі відаў розных вірусаў, і цяперашні каранавірус на 90 працэнтаў па структуры падобны да тых вядомых вірусаў.

У размове з Прэзідэнтам Антоніс Джозэф расказаў, што прыехаў у Беларусь 23 гады таму, атрымаў медыцынскую адукацыю, працаваў у некалькіх мінскіх клініках, а затым перайшоў сюды на прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, што на месцах, у паліклініках, бальніцах працуе нямала таленавітых медыкаў, якіх трэба заўважаць і цаніць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі