Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2021, 14:58

Лукашэнка прызнаўся, што вельмі любіць свята Светлага Вялікадня

2 мая, Тураў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што вельмі любіць свята Светлага Вялікадня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі люблю гэта свята па многіх прычынах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што за доўгія гады служэння на пасадзе Прэзідэнта тыя ці іншыя пратакольныя мерапрыемствы могуць прыядацца. "А вось гэта імгненне (наведванне храма на Вялікдзень. - Заўвага БЕЛТА) заўсёды пакідае вельмі добры след у маім сэрцы, маёй памяці. Яно кароткае, але вельмі значнае і любімае нашымі людзьмі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мітрапаліту Веніяміну і іншым служыцелям царквы за мужнасць і стойкасць, асабліва ў канцы мінулага года. "Праваслаўная царква ў цэлым паводзіла сябе дастойна і заняла грунтоўную пазіцыю. Народ гэта ацаніў і яшчэ ацэніць. Ацэнкі наперадзе, таму што вялікае бачыцца на адлегласці, - сказаў Прэзідэнт. - Усё было няпроста. Але Бог нам дапамог, як я сказаў, пакуль мы з ім у сэрцы і нашых думках. Яшчэ раз дзякую нашай Праваслаўнай царкве за вашу мужнасць, за стойкасць. Вы сапраўды паказалі, што вы побач з народам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі