Фота з архіва
29 красавіка, Валгаград /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня" прывёў жахлівыя факты, выяўленыя ў выніку расследавання генацыду беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пракуратура Беларусі ўжо некалькі гадоў расследуе жахлівыя факты генацыду беларускага народа, але таксама выяўляе і новыя факты злачынстваў. "Тысячы зажыва спаленых і закатаваных жанчын, старых, дзяцей. Нашы вучоныя, ваенныя паднімаюць з зямлі астанкі дзяцей, прытуленых да грудзей маці. У кожнай яме дзеці. Забівалі, знішчалі сем'ямі, - прывёў выяўленыя факты Прэзідэнт. - Спосабы смяротнай кары выклікаюць жах. Людзей прымушалі самастойна ўкладвацца на трупы, каб змясціць у яму як мага больш цел. Закідвалі гранатамі, каб яшчэ лепш утрамбаваць".
Ёсць паказанні сведак аб тым, як распорвалі жываты цяжарным жанчынам, прыкладам разбівалі галовы грудным немаўлятам, закідвалі малых дзяцей у вокны палаючых дамоў, падкідвалі малышоў і лавілі іх штыкамі. На маці, якія бачылі гэта і вар'яцелі, чынілі паляванне, як на звяроў.
"Раней гэтыя дакументы былі засакрэчаны. Не прынята было ў савецкі час гаварыць аб тым, што асаблівую жорсткасць дэманстравалі літоўскія, латвійскія, украінскія нацысты. А сёння ў прыбалтыйскіх краінах і ва Украіне моладзь размахвае сцягамі дывізій СС, ставяць помнікі фашысцкім катам. І ўсё гэта з маўклівай згоды астатняга Захаду, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Але ж мы маўчаць не павінны. Мы для гэтага сёння з вамі і сабраліся".
Прэзідэнт заўважыў, што заходнія "спецыялісты" па савецкай, беларускай, расійскай гісторыі пішуць, што расказы пра герояў занадта пафасныя і перабольшваюць маштабы подзвігу. "Нам намякаюць, што трэба было б і пра "дрэнных" сваіх гаварыць, і пра "добрых" немцаў не забываць. Вучаць нас з-за акіяна псеўдааб'ектыўнасці", - крытычна адазваўся аб такіх "экспертах" кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама засяродзіў увагу на паводзінах паслоў краін Еўрасаюза, якія сарамліва, без асвятлення ў СМІ ўскладаюць кветкі ў Хатыні, хаваюць твары ад камер журналістаў. Польшча праводзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да вызвалення Чырвонай Арміяй вязняў Асвенціма, без удзелу прадстаўнікоў Беларусі і Расіі. А ў нямецкіх СМІ паведамлялі аб тым, што гэты канцлагер вызвалілі амерыканскія войскі.
"Іншымі словамі, робіцца ўсё, каб сцерці памяць аб Вялікай Перамозе, аб нашых пераможцах", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што гэтаму неабходна абавязкова процістаяць сумеснымі намаганнямі Беларусі і Расіі.-0-