ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2022, 19:11

Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2021 года

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Спецпрэміі прысуджаны спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту" Ігару Бокаму, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" Артуру Зайцаву, галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па гімнастыцы мастацкай установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай" Ірыне Ляпарскай.

Узнагарода ім прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі