Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2020, 20:34

Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2020 года

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ нумар 500 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2020 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэміі ўдастоены трэнер-выкладчык Сенненскай СДЮШАР Валерый Лектараў, загадчык аддзела спартыўных навін Агенцтва тэлевізійных навін НДТРК Мікалай Стула і дырэктар Мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Аляксей Талай.

Узнагарода ім прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі