Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2022, 09:00

Лукашэнка прыняў важнейшыя кадравыя рашэнні. Змяненні ў Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта і ўрадзе

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг важнейшых кадравых рашэнняў прыняты Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы паведамілі тэлеканалу "Беларусь 1" і пацвердзілі БЕЛТА.

Валерый Іваноў, які больш за год узначальваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай разгледзець яго хадайніцтва аб пераходзе на іншую работу. Аляксандр Лукашэнка гэту просьбу падтрымаў.

Трэба адзначыць, што за непрацяглы час работы Валерый Іваноў змог арганізаваць калектыў на выкананне пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач і дабіцца сур'ёзных вынікаў у развіцці арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі. Варыянты прымянення яго вопыту і ведаў на іншым важным напрамку будуць разгледжаны ў самы бліжэйшы час, пасля паляпшэння стану здароўя.

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узначаліў Юрый Назараў, які да сённяшняга дня на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра курыраваў пытанні развіцця машынабудавання, нафтахіміі, дрэваапрацоўкі і навукі. Юрый Назараў мае значны вопыт кіруючай работы на самым высокім дзяржаўным узроўні. Працаваў у сістэме Кіраўніцтва справамі, займаў пасаду намесніка кіраўніка ў 2010-2013 гадах. Глыбока валодае спецыфікай вытворчых і эканамічных працэсаў гэтай шматпрофільнай структуры.

У сваю чаргу пасаду віцэ-прэм'ера зойме Пётр Пархомчык, які да гэтага часу працаваў на пасадзе міністра прамысловасці. Ён з'яўляецца высакакласным арганізатарам вытворчасці, больш за 13 гадоў узначальваў флагман прамысловага комплексу Беларусі - БЕЛАЗ. Ён у курсе ўсіх даручэнняў і патрабаванняў кіраўніка дзяржавы, выкананне якіх будзе курыраваць на новай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі