Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2022, 09:04

Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка мітрапаліту Філарэту

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бронзавы манумент устанавілі 3 мая ля цэнтральнага ўвахода ў Свята-Духаў кафедральны сабор. У цырымоніі адкрыцця помніка прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

"Я рады, што ў дзень значнага хрысціянскага свята - Радаўніцы, калі прынята памінаць самых дарагіх людзей, якія пакінулі гэты свет, мы адкрылі помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, нашаму мітрапаліту Філарэту. Нашаму, без перабольшання, вялікаму сучасніку, Герою Беларусі, чалавеку, які быў не толькі духоўным айцом, але і сумленнем нацыі, - заявіў Прэзідэнт. - Ён заўсёды гаварыў: "Дзе служыш - там і Радзіма". І даказаў усім сваім жыццём, што яго лёсам, яго Айчынай была наша Беларусь. А мы былі яго вялікай любімай сям'ёй".

Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін усклалі кветкі да манумента і пасля цырымоніі наведалі храм, дзе запалілі свечкі ля Распяцця. Уладыка ўручыў у падарунак кіраўніку дзяржавы абраз з асабістага збору мітрапаліта Філарэта ў памяць аб ім.

"Галоўная наша задача - каб справа ўладыкі мітрапаліта Філарэта прадаўжалася, пашыралася", - сказаў мітрапаліт Веніямін.

У саборы Аляксандр Лукашэнка коратка пагутарыў са свяшчэннаслужыцелямі, сярод якіх быў траюрадны пляменнік мітрапаліта Філарэта.

Помнік уяўляе сабой выяву мітрапаліта Філарэта, які сустракае і благаслаўляе жыхароў Мінска Крыжом прападобнай Ефрасінні Полацкай. Патрыяршы Экзарх адзеты ў царкоўнае пазаслужбовае ўбранне - мантыю і клабук. Левай рукой ён абапіраецца на архірэйскі посах. Асаблівасцю адзення з'яўляецца тое, што на клабуку выяўлены шасціканцовы полацкі крыж, а не традыцыйны чатырохканцовы.

Над стварэннем манумента працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.

Як вядома, кіраўнік дзяржавы вельмі цёпла ставіўся да Патрыяршага Экзарха. Для Аляксандра Лукашэнкі ўладыка быў духоўным настаўнікам і добрым сябрам.

Раней Прэзідэнт падкрэсліваў, што ў гісторыі Беларусі мітрапаліт Філарэт назаўсёды застанецца прыкладам самаадданага служэння хрысціянскім каштоўнасцям. "Быць дастойнымі нашчадкамі нашага Філарэта і іншых вялікіх дзеячаў тысячагадовай гісторыі роднай зямлі, захаваць сувязь часоў і эпох, якая стане апорай для новых пакаленняў, - наша агульная мэта", - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2021 года на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі