Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2021, 09:22

Лукашэнка прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме да гадавіны хатынскай трагедыі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка прыняў удзел у рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прымеркаваным да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спачатку Прэзідэнт усклаў кветкі да помніка Непакоранаму чалавеку. Пасля прагляду літаратурна-музычнай кампазіцыі адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню.

У час мітынгу-рэквіема з удзелам кіраўнікоў чатырох вядучых традыцыйных рэлігійных канфесій адбылася Усебеларуская малітва аб міры. Ад усіх канфесій выступіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

На мітынгу-рэквіеме таксама прысутнічалі сыны кіраўніка дзяржавы і вышэйшыя службовыя асобы.

Памятныя мерапрыемствы праходзяць на тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" 21-22 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі