Фота з архіва
21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных. Гэту інфармацыю агучыла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
Паведамляецца, што гэта была просьба Прэзідэнта ЗША.
"У асноўным гэта іншаземцы: 2 грамадзяніны Японіі, 3 грамадзяніны Польшчы, 2 - Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША. У спісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць", - адзначыла Наталля Эйсмант, словы якой прыводзіць Telegram-канал "Пул Першага".
"Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэнне аб вызваленні Ціханоўскага было прынята Прэзідэнтам выключна з гуманных меркаванняў, з мэтай уз'яднання сям'і", - заявіла прэс-сакратар.-0-