Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2020, 19:22

Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палавіне дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі