Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2015, 15:53

Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  Пазняка
Аляксандра
Рыгоравіча
 - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці;
  Гур'янава
Аляксандра
Яўгенавіча
 - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

  Гарадзецкага
Дзмітрыя
Мікалаевіча
 - старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;
  Зайчука
Валянціна
Міхайлавіча
 - старшынёй Камянецкага райвыканкама;
  Шума
Мікалая
Мікалаевіча
 - старшынёй Маларыцкага райвыканкама;
  Аскеркі
Віктара
Вітальевіча
 - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
  Сабыніча
Генадзя
Генадзьевіча
 - старшынёй Віцебскага райвыканкама;
  Снарава
Аляксандра
Іванавіча
 - старшынёй Шумілінскага райвыканкама;

  Мікалуцкага
Аляксандра
Віктаравіча
 - першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;
  Гайкевіча
Дзмітрыя
Сцяпанавіча
 - старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;
  Архіпенкі
Алега
Леанідавіча
 - старшынёй Веткаўскага райвыканкама;
  Дзенісенкі
Сяргея
Фёдаравіча
 - старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

  Казецкага
Сяргея
Іванавіча

 - старшынёй Любанскага райвыканкама;
  Ленкаўца
Сяргея
Дзмітрыевіча
 - старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;
  Бабічава
Аляксандра
Мікалаевіча
 - старшынёй Бярэзінскага райвыканкама;
  Ляўковіча
Сяргея
Віктаравіча
 - старшынёй Уздзенскага райвыканкама;

  Клімава
Віктара
Дзмітрыевіча
 - пракурорам Брэсцкай вобласці;
  Муквіча
Уладзіміра
Валер'евіча
 - намеснікам міністра па падатках і зборах;
  Сідаровіча
Віктара
Іванавіча
 - дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  Малашанкі
Міхаіла
Пятровіча
 - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;
 
Завалея
Ігара
Уладзіміравіча
 - членам Гомельскага аблвыканкама;
 
Ігнатава
Паўла
Уладзіміравіча
 - членам Мінскага аблвыканкама;
  Стадольніка
Валерыя
Францавіча
 - членам Мінскага аблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму памочніку Прэзідэнта Беларусі - галоўнаму інспектару па Віцебскай вобласці Аляксандру Пазняку сумесна з губернатарам стварыць нармальны рэзерв кадраў, на якіх ім у далейшым давядзецца абапірацца ў вобласці.

"Праблем у Віцебскай вобласці дастаткова, і некаторыя з іх маюць хранічны характар, яны не першы год ёсць, некаторыя яшчэ з савецкіх часоў, - лічыць Прэзідэнт. - Таму разам, у адной запрэжцы з губернатарам вы павінны працаваць па пытаннях эканамічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і рабіць максімум для таго, каб Віцебская вобласць заняла дастойнае месца ў сістэме нашай краіны".

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на праблеме кадраў. "Што датычыцца кадраў, тут у вас павінна быць уласнае меркаванне. Таму што вы яшчэ і інспектар па Віцебскай вобласці, інспектуеце ўсё і ўся, што знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, з'яўляецеся вачамі і вушамі Прэзідэнта", - сказаў ён.

Назначаючы Аляксандра Гур'янава паслом у Італіі, Прэзідэнт заявіў: "У будучым годзе Міністэрства замежных спраў павінна займацца амаль толькі знешнеэканамічнай дзейнасцю, а дакладней - знешнім гандлем".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Аляксандра Гур'янава ёсць вопыт знешнеэканамічнай дзейнасці, паколькі на ранейшай пасадзе намесніка міністра замежных спраў ён курыраваў якраз гэту тэматыку. Ён таксама займаўся падрыхтоўкай беларускага павільёна на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у італьянскім Мілане.

У ходзе назначэння Віктара Клімава пракурорам Брэсцкай вобласці кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Вы ні ў якім разе не павінны ні пад каго прагінацца. Рэгіён вельмі няпросты, асабліва з улікам таго, што граніца праходзіць. Я вас вельмі прашу ні з кім не канфліктаваць, дапамагаць губернатару, адну справу робіце. Але прынцыповасць - перш за ўсё".

Кадравыя перастаноўкі адбыліся таксама ў Віцебску - узгоднена назначэнне новага намесніка аблвыканкама і старшыні райвыканкама. Прэзідэнту расказалі, што цяпер у вобласці праводзіцца эксперымент па стварэнні інтэграванага сельгасаб'яднання, у якое ўключаны свінагадоўчыя і птушкакомплексы, а таксама перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё неабходна грунтоўна падлічыць, каб была максімальная эфектыўнасць ад такіх новаўвядзенняў. "Не рабіце нічога наўдачу. Калі ўбачыце перспектыву такіх інтэграваных структур, стварайце іх. Не ўпэўнены ў гэтым - не спяшайцеся. Ідзіце крок за крокам. Убачылі, што гэта правільны шлях - добра. Але агулам не рабіце таго, што не зможаце пацягнуць. Патрэбны вынік", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням дысцыпліны і парадку: "Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, толку не будзе".

Назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт падкрэсліў: "І яшчэ адно пытанне якраз на злобу дня, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэту пасаду (хоць я вас папярэджваю, што вы на перадавой, твар у твар з людзьмі), пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. Я не супраць, але - за ваш уласны кошт". Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што "вельмі шмат старшынь райвыканкамаў на гэтым пагарэлі".

Ён таксама папярэдзіў: "Калі вы ідзяце на гэту пасаду, вы павінны ведаць, што вы, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў, і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, смею заўважыць, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было. Абвалілася Расія, што робіцца ва Украіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбна. Таму я прашу вас засвоіць гэта".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ва ўсіх дакладна вызначаны зоны адказнасці і трэба ў адпаведнасці з гэтым працаваць. Але інтарэсы людзей павінны быць самым галоўным у рабоце чыноўнікаў. Людзі павінны мець магчымасць працаваць і зарабляць.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да прадстаўнікоў улады і ў далейшым будуць выстаўляцца самыя высокія патрабаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі