ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 ліпеня 2018, 15:46

Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару"

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт па традыцыі ўручыць спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". На гэты раз яе лаўрэатам стала савецкая і казахстанская эстрадная спявачка, актрыса і педагог-прафесар, народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.

У час адкрыцця форуму Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіць спецыяльным прызам "Ліра" ўладальніка Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Хто пераможа ў ім, стане вядома літаральна перад адкрыццём фестывалю.

На канцэрце адкрыцця "Славянскага базару" выступяць самыя любімыя артысты, даўнія і новыя сябры форуму: Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Зара, Ігар Нікалаеў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Святлана Бязродная і "Вівальдзі-аркестр", арт-група "Хор Турэцкага", Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца "Гжэль"; Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры"; Горан Брэгавіч і "Вясельна-пахавальны аркестр", Эмір Кустурыца і "No smoking orchestra", Рафаэль, Наталля Арэйра, Таісія Павалій, Роза Рымбаева, Дзімаш Кудайберген і многія іншыя.

Старту віцебскага форуму спадарожнічаў цэлы цырыманіял. Днём артысты і музыканты прыцягвалі ўвагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Апоўдні побач са сцягамі краін-удзельніц тут узняўся і сцяг фестывалю.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 17-18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі