Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2021, 21:12

Лукашэнка прыме ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня пачатку ВАВ

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня прыме ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БЕЛТА.

Памятныя акцыі, прысвечаныя гэтай даце, праходзяць па ўсёй Беларусі. Па традыцыі адны з цэнтральных мерапрыемстваў адбудуцца ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. На плошчы Цырыманіялаў пройдзе мітынг-рэквіем, затым ля Кобрынскага ўмацавання правядуць ваенна-гістарычную рэканструкцыю.

Кульмінацыяй памятных мерапрыемстваў стане ўрачыстая цырымонія ў Брэсцкай крэпасці, на якой запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы і канцэрт-рэквіем у гонар герояў ВАВ.

Прамую трансляцыю гэтых мерапрыемстваў пакажуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі