Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2024, 11:20

Лукашэнка прыме ўдзел у агульным сходзе Белкаапсаюза 

Фота з архіва
Фота з архіва
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, паведамляе БЕЛТА.

Па выніках 2023 года сукупны аб'ём дзейнасці ў сістэме Белкаапсаюза склаў Br3,5 млрд (65 працэнтаў фарміруе гандлёвая галіна). Сістэма спажыўкааперацыі аб'ядноўвае 258 тыс. пайшчыкаў, абслугоўвае 3,2 млн чалавек, або 35 працэнтаў насельніцтва краіны.

Арганізацыі Белкаапсаюза актыўна працуюць у такіх сферах, як гандаль, грамадскае харчаванне. Прычым асаблівы акцэнт робіцца на сельскай мясцовасці.

Важны напрамак - нарыхтоўчая галіна, стварэнне ўмоў, каб насельніцтва магло здаць лішкі вырашчанай і сабранай прадукцыі. Для вядзення закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны задзейнічаны 759 прыёманарыхтоўчых пунктаў. Закупляецца больш за 30 відаў сельгаспрадукцыі і сыравіны, арганізавана далейшая іх перапрацоўка і рэалізацыя. Аб'ём закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны за 2023 год перасягнуў Br500 млн.

Белкаапсаюз уносіць свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, фарміруючы запасы агародніны і бульбы на міжсезонне.

У цэлым арганізацыі спажывецкай кааперацыі аказваюць больш за 60 відаў паслуг насельніцтву: паслугі рынкаў, грамадскага харчавання, рамонт адзення, забой жывёлы, транспартныя паслугі, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў, паслугі аўтамыек, аўташкол.

Акрамя традыцыйных напрамкаў, Белкаапсаюз захаваў зверагадоўчую галіну і з'яўляецца манапалістам у гэтай сферы ў Беларусі. Пры гэтым спажыўкааперацыя не проста пастаўшчык сыравіны, але і забяспечвае поўны замкнёны цыкл вытворчасці. Уласны дызайн-цэнтр GNL займаецца пашывам гатовых футравых вырабаў, у тым ліку па індывідуальных заказах.

Белкаапсаюз мае і ўласны адукацыйны комплекс. Створаны адзіны кластар, дзе рэалізуюцца ўсе віды адукацыйных праграм - ад прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў да падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Функцыянуе Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі ў Гомелі з двума філіяламі ў Мінску і Магілёве, а таксама чатыры каледжы (Баранавічы, Маладзечна, Гомель, Гродна).-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі