Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 10:43

Лукашэнка прымае ўдзел у Рэспубліканскім педсавеце

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, які праходзіць 23-24 жніўня ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Чакаецца, што ў сваім выступленні на пленарным пасяджэнні педагагічнага форуму Аляксандр Лукашэнка расставіць акцэнты ў найбольш важных пытаннях развіцця адукацыйнай сферы Беларусі.

У Рэспубліканскім педсавеце прымаюць удзел каля тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза. У цэнтры ўвагі - стратэгічныя пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года.

Напярэдадні была арганізавана работа тэматычных секцый і круглых сталоў, на якіх спецыялісты разгледзелі сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, развіццё прафесійнай адукацыі ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, асноўныя напрамкі для вышэйшай школы, дадатковай адукацыі. Акрамя таго, размова ішла аб развіцці інклюзіўнай адукацыі, актуальных аспектах сацыяльнай, выхаваўчай, ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, развіцці сістэмы паслявузаўскай адукацыі, удасканаленні падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Рэспубліканскі педсавет прадаўжае сваю работу 24 жніўня ў фармаце пленарнага пасяджэння. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлена выстаўка эфектыўнага педагагічнага вопыту, творчых дасягненняў педагогаў, навінкі вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, адукацыйныя рэсурсы і тэхналогіі ў сферы адукацыі.

Як раней паведамляла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі, плануемыя змяненні ў галіне, што выносяцца на форум, закладзены ў прынятым у першым чытанні праекце Кодэкса аб адукацыі і праекце Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2030 года. Гэтыя дакументы распрацаваны з улікам рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, даручэнняў кіраўніка дзяржавы, урада.

Асноўныя напрамкі развіцця сферы адукацыі былі вызначаны 24 жніўня 2017 года на пленарным пасяджэнні першага Рэспубліканскага педагагічнага савета з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы абазначыў галоўныя прынцыпы развіцця айчыннай адукацыі, акцэнтаваўшы ўвагу на дзяржаўнай падтрымцы, сацыяльнай справядлівасці і роўным доступе да адукацыі. Тады ўдзельнікі форуму абмеркавалі і прынялі Канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы (да 2020 года) і доўгатэрміновы (да 2030-га перыяды).

На цяперашнім Рэспубліканскім педсавеце вызначаць асноўныя напрамкі работы сферы адукацыі, прыняўшы за аснову Канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі