
25 лютага, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у штогадовым спартыўна-масавым мерапрыемстве "Мінская лыжня", якое праходзіць 25 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе БЕЛТА.
У праграме мерапрыемства - біятлонныя эстафетныя гонкі розных каманд, у тым ліку каманды вышэйшых органаў улады, цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і аматарскіх каманд.










У камандзе кіраўніка дзяржавы вядомыя беларускія спартсмены Сяргей Новікаў, Людміла Калінчык і Вольга Назарава. На гэты раз у спартыўным мерапрыемстве "Мінская лыжня" каманда Прэзідэнта выступіць па-за конкурсам.
Акрамя фізкультурна-спартыўнай актыўнасці для ўдзельнікаў і гасцей свята прадугледжана культурна-забаўляльная праграма з выступленнямі творчых калектываў і артыстаў, конкурсамі, масленічнымі гуляннямі. -0-


