Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 снежня 2020, 12:27

Лукашэнка прыняў удзел у саміце ЕАЭС. Што абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў?

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З-за складанай эпідэмічнай сітуацыі перагаворы лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза праходзілі ў анлайн-рэжыме.

Калі б прэзідэнты ўмовіліся аб сустрэчы ў вочным фармаце, пасяджэнне прайшло б у Мінску, паколькі Беларусь у гэтым годзе старшынствуе ў органах ЕАЭС.

У саміце, акрамя кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС, удзельнічалі ганаровы старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон (краіна мае статус наглядальніка пры саюзе). На сустрэчу таксама былі запрошаны Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель - гэтым краінам сёння прадастаўлены статус дзяржавы-наглядальніка.

Усяго на пасяджэнне былі вынесены 24 пытанні, чатыры з іх абмеркаваны лідарамі ЕАЭС у вузкім коле.

Важнейшы дакумент, вынесены на пасяджэнне, - стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Ён ужо абмяркоўваўся на майскім саміце, аднак тады кіраўнікі дзяржаў толькі "ў цэлым адобрылі" гэты праект, выказаўшы некалькі заўваг. Дапрацаваны дакумент прыняты па выніках сённяшняй сустрэчы.

"Другое важнае пытанне парадку дня - удасканаленне механізмаў прымянення агульных антыдэмпінгавых, кампенсацыйных і спецыяльных мер для абароны інтарэсаў вытворцаў тавараў у нашым саюзе. У парадак дня пасяджэння ўключаны блок пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва. Нам трэба вызначыць асноўныя напрамкі дзейнасці саюза ў гэтай сферы на будучы год", - агучыў парадак дня саміту Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў таксама павінны прыняць рашэнне аб пачатку работы Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з Сербіяй, а таксама вызначыцца па тэрмінах пачатку падрыхтоўкі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Іранам. "Гэта знакавыя дакументы, якія пацвярджаюць інтарэс да нашага саюза ў свеце. Таму прапануем камісіі актывізаваць перагаворы з іншымі дзяржавамі", - сказаў беларускі лідар.

Акрамя таго, лічыць кіраўнік дзяржавы, час разгарнуць прадметную работу па выкананні арт. 41 Дагавора аб ЕАЭС, гэта значыць пачаць сумеснае развіццё экспарту сваіх тавараў і паслуг.-0-

Лукашэнка: неабходна выкарыстоўваць патэнцыял ЕАЭС для прасоўвання прадукцыі на рынкі трэціх краін

Лукашэнка на саміце ЕАЭС: вастрыё атак з-за меж нацэлена перш за ўсё на Расію

Лукашэнка: Беларусь падтрымлівае Казахстан у стварэнні стабільнай і магутнай дзяржавы

Лукашэнка прапанаваў Узбекістану стаць членам ЕАЭС

Лукашэнка разлічвае на канструктыўнае супрацоўніцтва Кубы і Узбекістана з краінамі ЕАЭС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі