Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ЕАЭС: якія пытанні асабліва важныя для Беларусі

Прэзідэнт 06.12.2018 | 13:15

6 снежня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праходзіць сёння ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Месцам правядзення саміту выбрана Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына, размешчаная ў гістарычным цэнтры горада ў былым будынку Свяцейшага Сінода.

Лідары краін ЕАЭС у вузкім фармаце абмяркуюць рэалізацыю лічбавага парадку дня ў арганізацыі, далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, размеркаванне ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі, фарміраванне агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Апошняе пытанне асабліва важнае для Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ў нядаўнім інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" растлумачыў, чаму беларускі бок надае вялікае значэнне гэтай тэме. "Усе чамусьці кажуць: вось, Лукашэнка ўсё пра гэтыя газ, нафту і гэтак далей. Для нас важна, каб мы са смаленскім, маскоўскім, піцерскім прадпрыемствамі працавалі ў роўных умовах. Тады ствараецца канкурэнтаздольнасць нармальная, - адзначыў Прэзідэнт. - Што такое, калі прадпрыемства ў Казахстане або Расіі працуе ў лепшых умовах, чым нашы? Гэта значыць, на нашых прадпрыемствах з часам можна паставіць крыж".

Што датычыцца размеркавання ўвазных мытных пошлін, на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕАЭС у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіна не падтрымае прапанову чарговы раз прадоўжыць тэрміны дзеючых нарматываў. "Па-ранейшаму адкрыта пытанне разліку нарматываў размеркавання сум увазных мытных пошлін, - падкрэсліў ён. - Прапанова чарговы раз прадоўжыць тэрміны дзеючых нарматываў (мы пра гэта часта гаворым, справядліва адзначаем, зыходзячы з ужо напрацаванага вопыту) абсалютна нявыгадная для Беларусі. Вядома, мы падтрымаць, як інфармуе мяне наш урад, не можам".

Паводле слоў Прэзідэнта, у адваротным выпадку Беларусь адразу будзе пастаўлена ў няроўныя ўмовы. Таму, на яго думку, неабходна прыкласці максімум намаганняў для выхаду на справядлівае рашэнне. "Яно ўсім зразумелае. І тут, напэўна, менш павінна быць палітыкі, а ўсё ж такі больш эканомікі", - лічыць беларускі лідар.

Усё больш важным аспектам сумеснай работы ў ЕАЭС становіцца лічбавы парадак дня. На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер асноўная задача - вызначыць першачарговыя лічбавыя рашэнні, якія здольны забяспечыць значны эфект для трансгранічнага і міжгаліновага ўзаемадзеяння. "Мінск гатовы да паўнацэннага ўдзелу ў рэалізацыі гэтых ініцыятыў. Мы гатовы ўнесці добры ўклад у рэалізацыю гэтых прапаноў", - адзначаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрамі краін ЕАЭС.

Парадак пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе ўключае пытанні, якія датычацца асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці арганізацыі, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі краінамі, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў павінны ўзгадніць бюджэт саюза на 2019 год і памер пошліны, што выплачваецца суб'ектамі гаспадарання пры звароце ў суд ЕАЭС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.