Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 10:19

Лукашэнка прымае ўдзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!"

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень Незалежнасці, прымае ўдзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з кіраўніком дзяржавы ў шэсці прымаюць удзел яго сыны, ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі культуры, спорту, медыйнай супольнасці, выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча і піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў і духавенства.

Па праспекце Незалежнасці ўдзельнікі шэсця ідуць да плошчы Перамогі, дзе да падножжа манумента - да вечнага агню - будзе ўскладзена гірлянда кветак.

Чакаецца, што ў час мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка выступіць з прамовай і паразмаўляе з ветэранамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі