ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2021, 11:32

Лукашэнка прыняў удзел у анлайн-саміце СНД

У час анлайн-саміту
У час анлайн-саміту

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў было вынесена 11 пытанняў. Яны абмяняліся меркаваннямі аб узаемадзеянні ў фармаце Садружнасці, прынялі рашэнне аб старшынстве ў СНД у 2022 годзе. Планавалася, што старшынёй у СНД у наступным годзе стане Казахстан.

На саміце прынята заява ў сувязі з 30-годдзем Садружнасці. На зацвярджэнне таксама былі вынесены заявы аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння біялагічнай бяспекі і развіцця супрацоўніцтва ў сферы міграцыі.

Падпісаны яшчэ два дакументы аб узаемадзеянні ў сферы бяспекі. Гэта дагавор аб процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і рашэнне аб кіраўніку Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД.

Акрамя таго, зацверджана пагадненне аб стварэнні Савета старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў, а таксама прынята рашэнне аб аб'яўленні горада Камрат (Малдова) культурнай сталіцай Садружнасці ў 2023 годзе.

Як паведамлялася, напярэдадні ў Мінску ў вочным фармаце адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы і пытаннях паглыблення супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці. Падрабязна была абмеркавана і сітуацыя паблізу знешніх граніц, пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена абстаноўцы ў Цэнтральнай Азіі. "Беларускі бок чарговы раз падкрэсліў неабходнасць атрымання ўрокаў з тых падзей, якія мелі месца не толькі ў нашай краіне, але і іншых дзяржавах рэгіёна, у тым ліку на постсавецкай прасторы", - адзначыў па выніках пасяджэння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, краіны разумеюць важнасць з'яднанасці і ўзаемадзеяння для эфектыўнага адказу на агульныя выклікі і пагрозы. "У гэтым кантэксце мы выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пастаянна ўзрастаючай практыкай неабмежаванага і незаконнага аднабаковага санкцыйнага прэсінгу звонку на краіны СНД", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі