ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 25 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2020, 12:29

Лукашэнка прыняў удзел у анлайн-саміце АДКБ

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З-за неспрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкі сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў анлайн-рэжыме. У час выступлення на саміце Аляксандр Лукашэнка даў ацэнку стану міжнароднай бяспекі, агучыў шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці арганізацыі.

Лідары краін АДКБ абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне арганізацыі і свеце ў цэлым, выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і процідзеянне новым выклікам і пагрозам, умацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ.

Раней прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў расказаў, што па выніках сесіі плануецца падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі і заяву аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светаўладкавання. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў зацвердзяць план развіцця ваеннага супрацоўніцтва на 2021-2025 гады і новую антынаркатычную стратэгію.

У парадак дня саміту ўключаны праекты рашэнняў па матэрыяльна-тэхнічным і медыцынскім забеспячэнні Калектыўных сіл, удасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў дзяржаўнай улады дзяржаў - членаў АДКБ.

Напярэдадні таксама ў анлайн-рэжыме адбыліся пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ і Савета міністраў абароны АДКБ.-0-

Лукашэнка занепакоены нарошчваннем ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх граніц АДКБ

Лукашэнка заявіў аб безразважных паводзінах Польшчы і краін Балтыі супраць Беларусі

Лукашэнка: у сучасных умовах саюзніцтва набывае ўсё больш важкі сэнс

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі