21 лютага, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі кіраўнік Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мініханаў, першы намеснік прэм'ер-міністра Рустам Нігматулін і іншыя афіцыйныя асобы.
Кіраўнік беларускай дзяржавы па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна наведае ў Казані цырымонію адкрыцця міжнароднага высокатэхналагічнага турніру "Гульні будучыні". У сувязі з гэтай маштабнай мультыспартыўнай падзеяй у сталіцу Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі прыбудзе шэраг замежных лідараў.
Што такое "Гульні будучыні"?
Наведаць гэты турнір сваіх калег па СНД Уладзімір Пуцін запрасіў яшчэ ў канцы снежня мінулага года - на нефармальным саміце Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.
Міжнародны мультыспартыўны турнір "Гульні будучыні" - гэта высокатэхналагічнае спартыўнае шоу. Яно складаецца са спаборніцтваў у класічных відах спорту і іх лічбавых аналагах. Усяго ў турніры прымуць удзел больш за 270 каманд і больш за 2 тыс. спартсменаў са 107 краін. Праграма спаборніцтваў уключае ў сябе 21 дысцыпліну. Яны падтрымліваюць канцэпцыю фіджытал, г.зн. аб'ядноўваюць класічны спорт, кіберспорт і тэхналогіі.
Назіраць за поспехамі сваіх каманд можна будзе ў прамым эфіры. Паводле папярэдніх прагнозаў, колькасць праглядаў трансляцый Гульняў на стрымінгавых пляцоўках перасягне 3 млрд.
Ці ўдзельнічаюць беларусы ў "Гульнях будучыні"?
Беларусы выступяць у некалькіх дысцыплінах. Гэта фіджытал-баскетбол і фіджытал-футбол, бітва робатаў, гонка дронаў, віртуальная велагонка і "Свет танкаў".
У баскетболе ім, напрыклад, будуць процістаяць каманды з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Турцыі, Кітая, Іспаніі, Сербіі, Гватэмалы. У бітве робатаў канкурэнцыю беларусам складуць ігракі з Расіі, Індыі, Чылі, ААЭ і Казахстана, а ў віртуальнай велагонцы - спартсмены Аргенціны, Казахстана, Узбекістана, Партугаліі, Італіі, Расіі, Вялікабрытаніі.-0-