Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2021, 17:37

Лукашэнка прыляцеў у Баку

13 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары 13 красавіка прыбыў з візітам у Азербайджан. Самалёт беларускага лідара прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Гейдар Аліеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакінская паветраная гавань, названая ў гонар былога Прэзідэнта Азербайджана і агульнанацыянальнага лідара Гейдара Аліева, размясцілася за 25 кіламетраў ад сталіцы. Да прыбыцця борта нумар адзін з Беларусі тут рыхтаваліся загадзя: перад урадавым тэрміналам "Шарыф" былі ўзняты дзяржаўныя сцягі дзвюх краін, а да трапа самалёта паслалі чырвожную дарожку, уздоўж якой урачыста выстраіліся ваеннаслужачыя роты ганаровай варты.

Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце сустракала ўрадавая дэлегацыя Азербайджана і беларускія чыноўнікі, якія прыляцелі ў Баку напярэдадні. Пасля невялікага цырыманіялу кіраўнік дзяржавы сеў у аўтамабіль і накіраваўся на сустрэчу з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

/Будзе дапоўнена/.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі