16 снежня, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Нацыянальны музей Амана, паведамляе БЕЛТА.
Нацыянальны музей размешчаны насупраць султанскага палаца Аль-Алам. Дэкрэт аб будаўніцтве новага будынка музея быў выдадзены 20 лістапада 2013 года. Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 30 ліпеня 2016 года.
Нацыянальны музей Амана стаў першым музеем на Блізкім Усходзе, які выкарыстоўвае арабскі шрыфт Брайля для людзей са слабым зрокам.
У 2018 годзе паміж Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі і Нацыянальным музеем Султаната Аман падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні, праводзіцца абмен выстаўкамі.
У час візіту ў Аман у кастрычніку 2024 года прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка перадаў у дар музею факсімільнае выданне Францыска Скарыны, у якім сабраны ўсе вядомыя работы беларускага першадрукара.
Нацыянальны музей размешчаны насупраць султанскага палаца Аль-Алам. Дэкрэт аб будаўніцтве новага будынка музея быў выдадзены 20 лістапада 2013 года. Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 30 ліпеня 2016 года.
Агульная плошча музея складае 13,7 тыс. кв.м, з якіх 4 тыс. выдзелены пад 14 выставачных залаў: "Зямля і людзі", "Хараство Іслама", "Аман і свет", галерэі марской гісторыі, зброі і брані, дагістарычнай і старажытнай гісторыі, нематэрыяльнай спадчыны, Афладжа (ірыгацыйная сістэма ў Амане) і іншыя. Пад часовыя выстаўкі выдзелена 400 кв.м.
Цікава, што генеральны сакратар музея Жамаль аль-Мусаві валодае рускай мовай, яго маці - ураджэнка Беларусі. "Я добра знаёмы з Беларуссю і яе гісторыяй, паколькі гэта мая радзіма па мацярынскай лініі. Ганаруся тым, што нашы продкі праявілі патрыятызм і гераізм у захаванні роднай зямлі і яе незалежнасці, аддаўшы за яе свае жыцці ў час Вялікай Айчыннай вайны. У нашай сям'і ў Амане беражліва захоўваюцца сямейныя дакументы, якія расказваюць аб гісторыі жыцця нашых беларускіх продкаў", - расказваў ён некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю БЕЛТА.
У час візіту ў Аман у кастрычніку 2024 года прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка перадаў у дар музею факсімільнае выданне Францыска Скарыны, у якім сабраны ўсе вядомыя работы беларускага першадрукара.
Восенню 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася выстаўка "Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына" з калекцыі Нацыянальнага музея султаната. А ў Нацыянальным музем Амана ў 2020-2021 годзе была прадстаўлена экспазіцыя "Узоры і сімвалы: спадчына беларускага арнаменту", якая адлюстроўвае разнастайныя традыцыйныя народныя звычаі, паказаныя ў сімвалах, дэкаратыўных узорах і тканых прынтах.-0-