Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2022, 19:20

Лукашэнка прыехаў у "Мінск-Арэну" на вырашальны матч Кубка Прэзідэнта па хакеі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыбыў у "Мінск-Арэну" на вырашальны матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальных гульнях плэй-оф беларускай экстралігі сышліся хакеісты сталічнага "Юнацтва" і жлобінскага "Металурга". Серыя доўжыцца да чатырох перамог. Каманды правялі ўжо шэсць гульняў, і лік пакуль што нічыйны - 3:3.

"Юнацтва" гуляе ў вырашальнай серыі дзявяты раз запар, усяго ў мінчан дзесяць тытулаў чэмпіёнаў Беларусі, прычым клуб станавіўся лепшым у трох папярэдніх сезонах. "Металург" выйшаў у фінал другі раз у гісторыі, чэмпіёнскае званне жлабінчане бралі аднойчы - роўна 10 гадоў таму. Паміж сабой у серыі за золата каманды яшчэ не сустракаліся.

Лёс чэмпіёнства хакейнай экстралігі вырашыцца ў сёмым матчы ўпершыню за 12 гадоў. Гэта будзе трэці раз у гісторыі кубка, калі фінальная серыя дабралася да сёмага паядынку. Раней такое здаралася толькі двойчы і абодва разы - з удзелам "Юнацтва": у 2009 годзе мінскія хакеісты ў вырашальным матчы абыгралі "Гомель", а ў 2010-м - "Шахцёр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі