9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на трэніроўку хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у "Мінск-Арэне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нагадаем, што хакеісты мінскага "Дынама" ўпершыню ў гісторыі клуба прабіліся ў другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. У першым раўндзе сапернікамі "зуброў" былі хакеісты маскоўскага ЦСКА. "Дынама" выйграла ў ЦСКА ўсе тры матчы ў Мінску і адзін - у Маскве. З улікам двух паражэнняў на арэне саперніка нашы хакеісты атрымалі перамогу ў серыі з лікам 4:2.
У чвэрцьфінале КХЛ "Дынама-Мінск" згуляе з чэлябінскім "Трактарам". Першыя два матчы "зубры" правядуць на выездзе ў Чэлябінску 12 і 14 красавіка.
Гульню нашых хакеістаў ацаніў і Прэзідэнт. Сёння Аляксандр Лукашэнка прыехаў на трэніроўку "Дынама-Мінск", каб падтрымаць каманду і, вядома, пагутарыць са спартсменамі.
Хакеісты размаўлялі з Прэзідэнтам адразу на лёдзе. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў "зубрам", якія падарылі беларусам сапраўднае спартыўнае свята. Выхад хакеістаў сталічнага "Дынама" ў 1/4 фіналу Кубка Гагарына - падзея, можна сказаць, гістарычная. Сам Прэзідэнт таксама сачыў за поспехамі "Дынама-Мінск". Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што абмяркоўваў хакей і са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
Адным з самых відовішчных матчаў Прэзідэнт назваў нядаўнюю гульню "Дынама-Мінск" у Маскве супраць ЦСКА.
Пасля размовы з хакеістамі Прэзідэнт правёў імправізаваную дуэль з варатаром "Дынама-Мінска" Васілём Дземчанкам, якому закінуў некалькі шайбаў. А пасля размінкі паназіраў за трэніроўкай хакеістаў і даў ім некалькі парад.-0-