Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 18:11

Лукашэнка прыехаў на фінальны канцэрт акцыі "Марафон адзінства"

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у "Мінск-Арэну" на фінальны канцэрт акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя Мінска "Марафон адзінства" пабываў у 15 гарадах і падарыў сапраўднае свята тысячам беларусаў. Гэта былі не толькі канцэрты і выступленні любімых артыстаў, але і мноства сустрэч з цікавымі людзьмі, выставы, наведванне айчынных прадпрыемстваў, квесты, адкрыццё муралаў і шмат іншага.

Пра старт усебеларускай акцыі "Марафон адзінства" Аляксандр Лукашэнка аб'явіў 17 верасня мігулага года на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства. "Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашых людзей, якімі славіцца беларуская зямля, хараства славянскай душы, што напаўняе навакольны свет гармоніяй і ўзаемаразуменнем", - сказаў ён тады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі