27 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Астане 28 лістапада кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Лідары краін абмяняюцца меркаваннямі аб міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, яе ўплыве на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ, абмяркуюць вынікі супрацоўніцтва і перспектывы далейшага развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі.
Па выніках саміту бакі плануюць падпісаць шэраг дакументаў. У іх ліку заява ў сувязі з маючай адбыцца 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акрамя таго, у Астане 28 лістапада адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.-0-
Акрамя таго, у Астане 28 лістапада адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.-0-