29 красавіка, Валгаград /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў Валгаградзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Валгаградзе кіраўнік дзяржавы разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня". Асноўнай мэтай форуму з'яўляецца захаванне і абарона гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Ад беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама прымаюць парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рэктары ВНУ, дырэктары гімназій і школ, а таксама цэнтраў патрыятычнага выхавання краіны, вучоныя, члены Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўскладзе кветкі ў гісторыка-мемарыяльным комплексе "Героям Сталінградскай бітвы" на Мамаевым кургане.
Чакаецца, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць асобную сустрэчу, у ходзе якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.-0-