Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2022, 09:55

Лукашэнка прыбыў у кангрэс-цэнтр у Самаркандзе на саміт ШАС

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у кангрэс-цэнтр у Самаркандзе для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне прайшло ўжо ў вузкім складзе - з удзелам членаў ШАС. Гэта Кітай, Расія, Індыя, Узбекістан, Пакістан, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан. Бакі абмяняліся думкамі па актуальнай рэгіянальнай і міжнароднай праблематыцы ў кантэксце развіцця палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне.

Пашыраны фармат прадугледжвае ўдзел кіраўнікоў дзяржаў-наглядальнікаў, уключаючы Беларусь, і ганаровых гасцей. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена. Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі