9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на ваенны парад, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які праводзіцца 9 мая ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Месцам правядзення парада традыцыйна стала пляцоўка ля абеліска "Мінск - горад-герой".
Парад праводзіцца ў складзе паветранага эшалона, пешай і механізаванай калон. Паветраны эшалон будзе складацца амаль з чатырох дзясяткаў самалётаў і верталётаў. У складзе пешай калоны прымуць удзел 33 парадныя разлікі і 5 знамённых груп. Удзельнікамі парада таксама сталі ваеннаслужачыя з Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.
У складзе механізаванай калоны прымуць удзел 25 парадных разлікаў, гэта амаль 270 узораў тэхнікі.-0-