Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2024, 19:28

Лукашэнка прыбыў на цырымонію адкрыцця Гульняў Будучыні ў Казані 

21 лютага, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на цырымонію адкрыцця Гульняў Будучыні ў Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пляцоўкай для адкрыцця Гульняў Будучыні стаў міжнародны выставачны цэнтр "Казань Экспа".

Міжнародны мультыспартыўны турнір "Гульні Будучыні" - гэта высокатэхналагічнае спартыўнае шоу. Яно складаецца са спаборніцтваў у класічных відах спорту і іх лічбавых аналагах. Усяго ў турніры прымуць удзел звыш 270 каманд і больш як 2 тыс. спартсменаў са 107 краін. Праграма спаборніцтваў уключае ў сябе 21 дысцыпліну. Яны падтрымліваюць канцэпцыю фіджытал, г.зн. аб'ядноўваюць класічны спорт, кіберспорт і тэхналогіі.

Беларусы выступяць у некалькіх дысцыплінах - гэта фіджытал-баскетбол, фіджытал-футбол і фіджытал-адзінаборствы, бітва робатаў, гонка дронаў, віртуальная велагонка і "Свет танкаў". На турнір прыехалі каля 70 нашых суайчыннікаў (некаторыя з іх увайшлі ў склад шматнацыянальных каманд).-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі