Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2019, 09:12

Лукашэнка прыбыў на саміт ШАС у Бішкеку

14 чэрвеня, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіць у Бішкеку ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На ўваходзе ў Кангрэс-хол беларускага лідара вітаў Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў.

Аляксандр Лукашэнка як кіраўнік дзяржавы - наглядальніцы пры ШАС прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе. Прэзідэнт у сваім выступленні акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання. На палях саміту таксама пройдуць двухбаковыя сустрэчы з лідарамі замежных краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі