ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2023, 16:56

Лукашэнка прыбыў на пленарнае пасяджэнне II Еўразійскага эканамічнага форуму

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на пленарнае пасяджэнне II Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім выступленні Прэзідэнт прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва.

Форум праходзіць пад дэвізам "Еўразійская інтэграцыя ў шматпалярным свеце". Яго мэта - удасканаленне кааперацыйных сувязей на еўразійскай прасторы. Асноўныя тэмы дзелавой часткі складаюць найбольш актуальныя і запатрабаваныя бізнесам пытанні інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС.

У мерапрыемствах форуму ўдзельнічаюць больш за 2,7 тыс. прадстаўнікоў органаў улады, бізнес-супольнасці, міжнародных арганізацый, СМІ, у тым ліку некалькі соцень замежных прадстаўнікоў з больш як 50 краін.

Адна з тэм для дыскусій на форуме - "Прыярытэты ЕАЭС 2030+". Размова аб асноўных вектарах інтэграцыйнага ўзаемадзеяння на перыяд да 2030 і 2045 гадоў.

Еўразійскі эканамічны форум па традыцыі ўжо прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 25 мая. Гэта пасяджэнне стане юбілейным - трыццатым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі