Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2022, 15:48

Лукашэнка прыбыў на нефармальную сустрэчу лідараў краін СНД

26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на нефармальную сустрэчу лідараў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў прыбываюць на нефармальны саміт у Прэзідэнцкую бібліятэку імя Барыса Ельцына. Установа размешчана ў цэнтры Санкт-Пецярбурга ў гістарычным будынку Сінода на Сенацкай плошчы. Будынак бібліятэкі часта выкарыстоўваецца для правядзення такіх сустрэч і самітаў.

Пераднавагоднія нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў ужо сталі добрай традыцыяй. Сабрацца ў Санкт-Пецярбургу ў канцы года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў сваіх калег яшчэ на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза ў Бішкеку 9 снежня.

Лідары краін падвядуць вынікі адыходзячага 2022 года, абмяркуюць планы па далейшым узаемадзеянні ў найбольш актуальных для Садружнасці сферах.

У цэлым на такіх сустрэчах лідары краін, як правіла, не гавораць доўгіх праграмных прамоў, і часта адкрытая для СМІ частка абмяжоўваецца толькі пратакольнай заявай гаспадара саміту. Аднак тым і каштоўны такі фармат, які дазваляе ў спакойнай абстаноўцы яшчэ раз зверыць гадзіннікі па тых ці іншых актуальных тэмах, выпрацаваць на перспектыву падыходы да вырашэння пытанняў, што стаяць на парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі