Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2020, 14:10

Лукашэнка прыбыў на мітынг на плошчу Незалежнасці

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на мітынг, які сёння праходзіць у Мінску на плошчы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лейтматыў мітынгу - захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі. "Хто даражыць усім тым, што мы стварылі за час незалежнасці! Хто выступае супраць развалу краіны! Усе, каму дарагая наша светлая і любімая Беларусь! Усе - на мітынг", - анансавалі напярэдадні мерапрыемства яго арганізатары.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў удзельнікам мітынгу, жыхарам кожнай вобласці, якія прыехалі сёння ў Мінск на плошчу Незалежнасці. "Дзякуй вам, гамяльчане: мы пражылі з вамі чвэрць стагоддзя цяжкіх гадоў, і вы мяне ніколі не падводзілі. Дзякуй вам, землякі-магіляўчане і віцябчане. Дзякуй вам, жыхары Брэста і Брэсцкай вобласці, дзе прайшлі самыя цяжкія гады маёй маладосці - ваенныя гады. Дзякуй вам, гродзенцы: менавіта тады, у сярэдзіне 1990-х, мы пачалі сваю перадвыбарную кампанію з вас. Дзякуй вам, мінчане, за тое, што вы чвэрць стагоддзя церпіце мяне, чалавека, які прыехаў да вас з правінцыі", - эмацыянальна выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

"Я паклікаў вас сюды не для таго, каб вы мяне абаранілі, хоць і не без гэтага. Вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя вы змаглі абараніць сваю краіну, незалежнасць, свае сем'і, жонак, сясцёр і дзяцей!" - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі