
6 студзеня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тут размешчана расійская частка сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. На палігоне Прэзідэнт заслухаў даклад аб завяршэнні баявога зладжвання яе часцей і злучэнняў.

"Таварыш Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, злучэнні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі сумесна з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на палігонах Рэспублікі Беларусь правялі вучэнні, камандна-штабныя трэніроўкі ў рамках правядзення трэніровак саюзных сіл", - далажыў кіраўніку дзяржавы прадстаўнік расійскіх Узброеных Сіл.
Паводле слоў афіцэра, у прыватнасці, сумесныя вучэнні правялі мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні, спецыяльныя войскі, у тым ліку падраздзяленні ППА. "На гэтым этапе падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі гатовы да выканання задач па прызначэнні. Хацелася б падзякаваць вам асабіста за аказаную дапамогу ў разгортванні, аказанне дапамогі ў забеспячэнні ў часці мерапрыемстваў, якія датычацца падрыхтоўкі асабовага складу", - дадаў ён.
"Агульную справу робім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы на палігоне таксама азнаёміўся з размяшчэннем воінскіх часцей і падраздзяленняў расійскіх Узброеных Сіл, паразмаўляў з салдатамі і афіцэрамі.
"Калі будуць пытанні да мяне, скажыце", - адзначыў Прэзідэнт.-0-