ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2021, 16:19

Лукашэнка: пры неабходнасці фарпост у Беларусі будзе створаны на працягу месяца

У час інтэрв'ю
У час інтэрв'ю

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CNN чарговы раз пракаменціраваў домыслы наконт таго, што Беларусь, развіваючы супрацоўніцтва з Расіяй, можа пазбавіцца незалежнасці і стаць своеасаблівым фарпостам на заходнім напрамку.

"Што датычыцца таго, што Беларусь увойдзе ў склад ЗША, Вялікабрытаніі або Расіі, - гэта абсалютнае глупства. Нядаўна я на гэта пытанне таксама адказваў. Мы з Пуціным, кіраўніцтва Расіі і Беларусі ў цэлым, дастаткова разумныя, каб у рамках дзвюх незалежных, суверэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацнейшым за ўнітарнае ўтварэнне, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Такое пытанне (аб страце незалежнасці і ўваходжанні ў склад Расіі. - Заўвага БЕЛТА) на парадку дня не стаіць наогул. Гэта выдумка калектыўнага Захаду, як у нас кажуць".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што калі гаварыць па сутнасці, то Беларусь ужо даўно з'яўляецца фарпостам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: "У нас створана на гэтым заходнім напрамку адзіная фактычна армія. Адзіная ўзброеная групоўка, асновай якой з'яўляецца беларуская армія. І ў выпадку канфлікту, мы гэта не ўтойваем, нас уся заходняя частка Узброеных Сіл Расіі будзе падтрымліваць. Я вас не пужаю. Я проста вам нагадваю тое, аб чым мы пастаянна гаворым".

"Таму размовы аб тым, што калісьці будзе гэты фарпост, беспадстаўныя. Пры неабходнасці гэты фарпост будзе створаны на працягу месяца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі