Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2022, 12:41

Лукашэнка пры назначэнні ў БКК: цяпер работа на калійным рынку будзе накшталт гандлю зброяй

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае новаму кіраўніку Беларускай калійнай кампаніі Аляксею Скрагу безумоўную дапамогу і падтрымку ў рэалізацыі задач па экспарце айчыннай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры разглядзе кадравых пытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Беларускай калійнай кампаніі, я вельмі доўга вагаўся з назначэннямі тут. І з вашай кандыдатурай. Таму што з вамі я вельмі блізка не працаваў. Усё ж такі пасада вельмі адказная. Асабліва ў гэты перыяд часу. Але і прэм'ер-міністр, і многія іншыя хадайнічалі за тое, каб вы працавалі на гэтай пасадзе. Я доўга правяраў. Не бачу ніякіх перашкод практычна. Выцягнеце - пашана і павага. Вы можаце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аляксей Скрага ведае сферу знешняга гандлю. "Вы ведаеце эканоміку, вы з гэтым сутыкаліся. Не мае значэння, які тавар прадаваць - калій, тэхніку, узбраенне... (раней Аляксей Скрага ўзначальваў прадпрыемства "Белспецзнештэхніка". - Заўвага БЕЛТА). Хоць я вам скажу, што цяпер работа на калійным рынку ў вас будзе накшталт гандлю зброяй і іншай спецыяльнай тэхнікай. Усё павінна быць ціха, спакойна", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што напрамкаў, па якіх можна рухацца, шмат. "Адзінае патрабаванне да вас - гэта сумленна працаваць. Вы будзеце пастаянна ў полі зроку. Я вас адразу папярэджваю. І не толькі з майго боку. Тут, ведаеце, хціўцаў у гэтай галіне вельмі шмат. Разумееце, аб чым ідзе размова", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

"Не так страшны чорт, як яго малююць. Дапамогу вы заўсёды атрымаеце і падтрымку без усякіх пытанняў. Званіце непасрэдна, гаварыце, калі патрэбна вырашаць нейкія пытанні", - запэўніў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што новаму кіраўніку БКК трэба перадаць усе кантакты з людзьмі, якія гатовы ў Беларусі купляць угнаенні. "Гандляваць трэба ўсюды, у тым ліку ў Еўрапейскім саюзе. Ужо гвалтам крычаць: "Не хапае ўгнаенняў!" Калі ласка, бярыце. Побач. Трэба знаходзіць шляхі і працаваць. Бізнес ёсць бізнес. Ён часам мала залежыць ад палітыкаў. Асабліва ў тых краінах, якія нас акружаюць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі