Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2022, 12:02

Лукашэнка пры назначэнні кіраўнікоў: вельмі вам удзячны, што вы ў няпросты час ідзяце на дзяржслужбу

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў падзякаваў назначаным кіраўнікам за тое, што яны ў няпросты час ідуць на дзяржаўную службу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам вельмі ўдзячны, што вы ў няпросты час ідзяце на дзяржаўную службу, становіцеся дзяржаўнымі служачымі. Хоць і работа ў вас цяпер, да назначэння, была добрай, спакойнай, патрэбнай народу і дзяржаве. Але тут вельмі горача цяпер. Таму ўдзячны вам за тое, што вы рызыкнулі ў гэты час стаць дзяржаўнымі служачымі. А дзяржаўнымі людзьмі вы і так былі да назначэння", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі