ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2020, 10:45

Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях

У час нарады
У час нарады

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі ўрада, Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда, Адміністрацыі Прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, Міністэрства аховы здароўя.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба будзе абмеркаваць тры блокі пытанняў: эканоміка і фінансы, палітычная сфера, грамадская бяспека.

"Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блокі праблем або пытанняў, якія мы павінны разгледзець. Блок эканомікі і фінансаў, па якім даложыць прэм'ер-міністр і прысутныя жадаючыя выступіць. Блок палітыкі, па якім выступіць кіраўнік Адміністрацыі, тыя, хто захоча па гэтым пытанні выказаць сваё меркаванне або ўзняць нейкае пытанне, зробяць гэта. Трэцяя група пытанняў датычыцца грамадскай бяспекі, тут прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх сілавых структур, пачнём з Вакульчыка (дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык. - Заўвага БЕЛТА), і дапоўняць жадаючыя кіраўнікі сілавых структур", - акрэсліў тэматыку нарады Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што можа быць абмеркавана і праблематыка па-за названымі блокамі. "Як я разумею, урад учора разгледзеў, магчыма, і прыняў рашэнне па перспектывах развіцця на наступны год і бюджэце наступнага года. А значыць, мы яшчэ сустрэнемся, магчыма, у лістападзе, пасля лістападаўскіх свят, і ўжо больш дэталёва разгледзім перспектыву наступнага года. А ў снежні, я лічу, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ужо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі