Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2025, 09:23

Лукашэнка правядзе ў Мінску перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам

Фота з архіва
Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка правядзе ў Мінску перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, які будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сустрэча двух лідараў пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан у лістападзе 2024 года. Акцэнт будзе зроблены на далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловасці і забеспячэння харчовай бяспекі, умацаванні гуманітарных сувязей.

Асобную ўвагу бакі ўдзеляць ключавым пытанням глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянню дзвюх дзяржаў на міжнародных пляцоўках.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі