
25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада наведае Гомель. Тут кіраўнік дзяржавы правядзе нараду па развіцці аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт заслухае даклады аб стане спраў у сельскай гаспадарцы і ўкладзе Гомельскай вобласці ў развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі, аб напрамках развіцця земляробства ў рэгіёне з улікам кліматычных змяненняў, аб стратэгіі развіцця і інвестыцыях у АПК.
Аб планах пабываць з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці і сур'ёзна заняцца гэтым рэгіёнам Аляксандр Лукашэнка гаварыў раней. У перыяд уборачнай Прэзідэнт пабываў практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны, дэталёва вывучыўшы стан спраў на месцах.-0-