
У час нарады
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 14 лютага пашыраную нараду з кіраўніцтвам урада, паведамляе БЕЛТА.
"Сёння ў палацы - кіраўніцтва Савета Міністраў. На парадку дня - некалькі важных эканамічных пытанняў", - напісаў Telegram-канал "Пул Першага".
На парадку дня нарады - пашырэнне функцый цэнтраў па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, фінансаванне дзяржаўных тэатраў, механізм далучэння нізкаэфектыўных сельгасарганізацый да дзяржпрадпрыемстваў, фінансавы стан Мінскага аўтамабільнага завода.-Э-