Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2021, 10:20

Лукашэнка правядзе сёння нараду па сітуацыі на граніцы

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння нараду па сітуацыі на граніцы. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася БЕЛТА, бежанцы сустракаюць дзявяты дзень на беларуска-польскай граніцы. Людзі начавалі на халодным бетоне каля ўезда ў пункт пропуску, многім з іх так і не ўдалося заснуць. З польскага боку ўсё гэтак жа дзяжураць сілавікі за калючым дротам. За ноч павялічылася колькасць тэхнікі: на вузкім участку ўезда ў польскі пункт пропуску стаяць ужо чатыры вадамёты. Насупраць - лагер бежанцаў з дзецьмі і жанчынамі.

Напярэдадні вечарам адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і выконваючай абавязкі канцлера Германіі Ангелы Меркель. Доўжылася размова амаль 50 хвілін. Быў абмеркаваны шэраг праблем і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай граніцах.

Падрабязна ў размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на граніцы. Яшчэ адзін важнейшы аспект, які Прэзідэнт Беларусі і выконваючая абавязкі канцлера Германіі абмеркавалі падрабязна, - гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі. Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі