Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2018, 09:02

Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 снежня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць ход рэалізацыі былых дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту беларускага лідара ў Хартум у студзені 2017 года, а таксама далейшых беларуска-суданскіх кантактаў на іншых узроўнях. У цэнтры ўвагі будуць і найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў, у гуманітарнай галіне.

На перагаворах, якія пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах, таксама будуць узнімацца пытанні палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Суданам. Прэзідэнты абмяркуюць міжнародную праблематыку.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр па выніках перагавораў прымуць сумесную заяву. У іх прысутнасці бакі падпішуць шэраг міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.

Праграмай афіцыйнага візіту суданскага лідара запланаваны і іншыя мерапрыемствы. Ён прыме ўдзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця пасольства Судана, сустрэнецца з высокімі службовымі асобамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі