Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 10:19

Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Венгрыі, які наведае Беларусь з першым афіцыйным візітам

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Акрамя таго, на перагаворах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства". У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.

Гэты візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі