
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка ў Мінску правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам, старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайнам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Перагаворы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, вызначаць планы на будучыню. У тым ліку размова пойдзе аб сумеснай рабоце ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і навуковай сферы.
Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.-0-