Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2019, 12:26

Лукашэнка правядзе 23 кастрычніка ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Кубы

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 23 кастрычніка ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам, які будзе знаходзіцца ў краіне з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адбудуцца перагаворы кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным складах, на якіх бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнай тэматыцы, у прыватнасці пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій.

Запланавана падпісанне шэрага міжнародных дакументаў, якія даюць магчымасць пашырыць узаемадзеянне Беларусі і Кубы ў розных галінах. Чакаецца, што па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс падпішуць сумесную заяву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі