Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 ліпеня 2025, 13:23

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым
 

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго ўзбекскага калегу, і дзень нараджэння стаў нагодай абмеркаваць беларуска-ўзбекскія адносіны ў цэлым, развіццё супрацоўніцтва, рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў.

Па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі перавысіў $630 млн, а па выніках пяці месяцаў бягучага года - амаль $280 млн. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што краіны захаваюць дынаміку нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Шаўката Мірзіёева зрабіць візіт у Беларусь, каб больш падрабязна абмеркаваць тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Бакі таксама прадаўжаюць актыўную работу над рэалізацыяй дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ва Узбекістан у лютым 2024 года.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках і міжнародную абстаноўку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі